СМАЛЯНЫ́ КА́МЕНЬ,
разнавіднасць вулканічнага шкла. Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Мае 8—10% вады, мікраліты, радзей украпанікі. Адрозніваюць С.к. ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Пры награванні да высокіх тэмператур са С.к. вылучаюцца газы. Выкарыстоўваецца для атрымання ўспучанага перліту. Трапляецца ў вулканічных абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)